Забава “Слаўна Масленка!”

Дата: 1 марта 2022 в 12:51
152 просмотра

З чаго пачынаецца вясна? Вядома з правадоў зімы. У нашым дзіцячым садзе святкаванне Масленіцы стала даўняй і добрай традыцыяй. Масленіца - вясёлае, шумнае, любімае і народнае свята. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы. Усе дзеці ведаюць пра Масленіцу, пра бліны, якія трэба есці, і пра пудзіла, якое трэба спальваць. Але ведаць гэта адно, а ўбачыць, а яшчэ лепш паўдзельнічаць у гэтым – зусім іншая справа. 1 сакавіка дзеці сталі ўдзельнікамі правадоў Масленіцы.
Правядзенне Масленіцы ў дзіцячым садзе – гэта выдатны спосаб весела правесці час з дзецьмі і таксама расказаць ім пра культуру і традыцыі нашага народа, прывіць любоў і павагу да сваёй гісторыі.
Наша Маслененка прайшла цікава: з блінамі, карагодамі, песнямі і гульнямі. Любімыя персанажы дзяцей, Баба Яга і Лясун, ладзілі вясёлыя гульні і заданні. Кульмінацыяй мерапрыемства стала спальванне пудзіла. А якая ж Масленіца без смачных блінцоў? Традыцыйна свята скончылася паяданнем смачных і духмяных бліноў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.