Кансультацыя
“Разыгрыванне кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове з мэтай далучэння да свету слоўнага мастацтва і тэатра"
Сапраўднае спасцiжэнне лiтаратурных твораў дашкольнiкамi немагчыма без развiцця ў iх глыбокай асабiстай зацiкаўленасцi i самастойнага творчага ўсведамлення. З найбольшым эфектам iнтэнсiўнае развiцце гэтых здольнасцей здзяйсняецца ў працэсе самастойнай мастацка-творчай дзейнасцi дзяцей.Мастацкая лiтаратура актыўна ўключаецца ў вядучы вiд дзейнасцi дзяцей – гульню-драматызацыю.
Драматызацыя – гэта разыгрыванне ў ролях мастацкага лiтаратурнага твора, перадача характэрных рыс герояў. Гульнi-драматызацыi даюць шырокi прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасцi, iнiцыятывы. У гульнях-драматызацыях дзецi адлюстроўваюць свае ўражаннi пра лiтаратурны твор, у мастацкiх вобразах увасабляюць яго персанажаў, перадаюць розныя падзеi, што адбывюцца у творы.
Жывыя iнтанацыi маўлення, выразныя, свабодныя рухi, мiмiка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць i праўдзiвасць. Пагуляць дзiцяцi ў такую гульню спачатку прапаноўвае выхавальнiк. Аднак для гэтага дашкольнiку неабходна глыбока ўсвядомiць мастацкi твор i добра ведаць яго змест, таму што гульня-драматызацыя свайго роду завяршэнне працэсу яго ўспрымання. Паводле Н.С.Карпiнскай, дзецi дашкольнага ўзросту дакладна i поўна разумеюць змест мастацкага твора, вызначаюць план сваiх дасягненняў па выкананнi ролi, аднак ў iх адсутнiчаюць уменнi i навыкi творчай рэалiзацыi гэтай ролi у працэсе гульнi. З мэтай развiцця творчых здольнасцей выхаванцаў яна прапануе вучыць спецыяльным мастацкiм уменням i навыкам, сярод якiх значнае месца займаюць навыкi выразнасцi i вобразнасцi маўлення.
Гульня-драматызацыя аказвае актывiзуючы ўплыў на развiцце выразнага беларускага маўлення, пасколькi яна спалучае разам гульнявую i камунiкатыуную накiраванасць. У гульнi- драматызацыi дашкольнiкiмаюць магчымасць спалучаць рэпрадуктыўнае маўленне (перайманне ў iнтанацыйнай выразнасцiвыхавальнiка, мовы лiтаратурнага тэксту)iпрадуктыўнае (уласнае актыўнае маўленне).
На развiцце творчых здольнасцей дзяцей значны ўплыў аказвае iх цiкавасць да мастацкага зместу. Спачатку гэта цiкавасць праяўляецца ў самым факце прыняцця ўдзелу ў гульнi. У дальнейшым пастаноўка перад дзецьмi пэўных задач па выкананнi iмi разнастайных ролей прыводзiць да таго, што iх цiкавасць пераходзiць на працэс дзейнасцi, на якасць яго выканання. Для дашкольнiкаў становiцца больш значным i iстотным не толькi тое, аб чым неабходна гаварыць i што паказваць, але і тое, як гэта правiльна i прыгожа зрабiць.
Для развiцця ў дзяцей творчых здольнасцей можна прапанаваць наступныя заданнi: выканаць з рознай iнтанацыяй невялiкую фразу цi мастацкi тэкст (сумна, радасна, здзiўленна); сказаць невялiкую фразу з рознай сiлай голасу; прачытаць вершаваныя радкi пэўным тонам i зададзенай тэмбравай афарбоўкай.
У сярэдняй групе развiцце творчых здольнасцей адбываецца на спецыяльных занятках па мастацка-маўленчай дзейнасцi. У старэйшай групе гульнi-драматызацыi праводзяцца падчас самастойнай мастацка-маўленчай дзейнасцi дзяцей. Дзецi могуць драматызаваць творы як для сябе, так i для маленькiх гледачоў, для сваiх бацькоў.
Пасля чытання цi расказвання мастацкага зместу выхавальнiкам дзецi пераказваюць яго, каб лепш запомнiць сюжэт. У ходзе спецыяльнай гутаркi педагог высвятляе, як дзiця разуме сваю ролю, якi яго герой па знешнiм выглядзе i характару, цi падабаецца ен дзiцяцi; прапанаваць паказаць, як рухаецца персанаж.
Для гульнi-драматызацыi неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмi атрыбуты, элементы касцюмаў. Яны ўзмацняюць ўяўленнi дзяцей, ўносяць радасць i яркасць у гульню. У гульнях-драматызацыях, якiя праводзяцца на занятках, прымаюць удзел усе дзецi.Адны выконваюць галоўныя ролi, другiя - другарадныя. Гульню-драматызацыю можна праводзiць 2-3 разы, кожны раз з новым саставам удзельнiкаў. У малодшых групах выхавальнiк сам размяркоўвае ролi памiж дзецьмi, а ў старэйшых праходзiць калектыўна. Педагог кiруе гульней, нагадвае i ўдакладняе змест мастацкага твора, сочыць за дакладнасцю вобразаў. Ен можа ўзяць якую-небудзь роль сабе.
Акрамя гульнi-драматызацыi ў дашкольнай установе праводзiцца яшчэ i iнсцэнiраванне мастацкiх твораў, якое ўяуляе сабой дакладнае i паслядоўнае адлюстраванне лiтаратурнага тэксту. У адрозненнi ад гульнi-драматызацыi iнсцэнiраванне патрабуе спецыяльнага завучвання тэксту. Яго праводзяць толькi з дзецьмi старэйшай групы, звычайна падчас правядзення ранiшнiкаў, канцэртаў, свят. Пры iнсцэнiраванні лiтаратурных твораў неабходна абавязкова выкарыстоўваць дэкарацыi, атрыбуты, касцюмы. У iнсцэнiраваннi, як правiла, есць вядучы, якi вымаўляе словы ад аўтара. З iнсцэнiраваннем мастацкiх твораў дзецi знаемяцца падчас слухання мастацкага твора праз аўдыематэрыялы, у выкананнi сапраудных майстроў мастацкага слова.