“Беларускія зімовыя ўзоры”

Дата: 17 февраля 2022 в 09:18, Обновлено 17 февраля 2022 в 09:22
149 просмотров

Зімовы сезон - час для вулічнай творчасці. Уся зямля пакрылася белым снегам, як быццам спецыяльна запрашаючы нас яго размаляваць на сваё меркаванне. Маляваць на снезе любяць усе, без выключэнняў - і дарослыя, і дзеці. “Мастацкія творы” атрымліваюцца вельмі арыгінальнымі, таму што малюнак, вядома, не такі выразны, як на аркушы паперы, ды і снег - не папера.
Маляванне на снезе – вельмі займальны занятак для дзяцей. Акрамя таго, гэта выдатны спосаб абудзіць у дзіцяці цікавасць да творчасці, а магчыма і заўважыць, і развіць сапраўдны талент. Калі дзіця любіць маляваць, то маляванне на снезе паслужыць крыніцай новага натхнення. А калі дзіцяці маляваць не вельмі падабаецца, то маляванне на снезе яго ўсё роўна пацягне, як спосаб весела правесці час, бо для гэтага не спатрэбіцца ніякіх спецыяльных навыкаў.
У рамках правядзення тыдня беларускай мовы, з мэтай далучэння дзяцей да мастацтва стварэння снежных фігур і малюнкаў на снезе; пашырэння формаў зімовага вольнага часу; выхавання і развіцця мастацкага густу, фантазіі, майстэрства выканання і творчых здольнасцяў дзяцей, далучэння іх да беларускай нацыянальнай культуры ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс малюнкаў на снезе “Беларускія зімовыя ўзоры”.
Падчас прагулкі дзецям было прапанавана упрыгожыць пляцоўку ўзорамі. Малюнкі атрымаліся самыя розныя… Але самае галоўнае – настрой дзяцей! Колькі радасці прынёс гэты занятак дзяцям! А як прыгожа стала на ўчастку! Выхаванцы атрымалі велізарнае задавальненне. Хіба гэта не цуд? Хіба яны не маленькія чараўнікі-мастакі? Вядома яны малайцы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.