Тыдзень беларускай мовы

Дата: 26 ноября 2021 в 11:45, Обновлено 1 ноября 2022 в 14:18
913 просмотров

У рамках рэалізацыі абласнога творчага праекта па тэме “Краязнаўчая дзейнасць як сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да культуры роднага краю” з 22.11.2021г па 26.11.2021г у ДУА “Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна” праходзіў тыдзень беларускай мовы. Кожны дзень быў насычаны багатымі і разнастайнымі мерапрыемствамі. У кожнай узроставай групе з выхаванцамі былі наладжаны заняткі на роднай мове. Дзеці пераказвалі беларускія народныя казкі з дапамогай мнематабліц, чыталі забаўлянкі і калыханкі на беларускай мове, актыўна ўдзельнічылі ў паказе лялечнага тэатра па беларускіх народных казках, весела і бадзёра гулялі ў беларускія рухомыя гульні.
Дзеці старшай групы правялі для малодшых невялікую экскурсію ў міні-музей “Беларуская хатка”, дзе пазнаёмілі з прадметамі вясковага побыту і прыладамі працы.
У кожнай узроставай групе былі арганізаваны творчыя выставы: беларускай глінянай цацкі, кніг беларускіх пісьменнікаў, выстава дзіцячых малюнкаў “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”.
Выхавальнік сярэдняй групы Лук’янава В.В. правяла адкрыты занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій па тэме: “Дзед-Барадзед у гасцях у дзяцей”.
Менавіта такія мерапрыемствы садзейнічыюць папулярызацыі роднай мовы, пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы і паглыбленню ведаў пра Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.