ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Дата: 19 ноября 2021 в 11:04
182 просмотра

У рамках рэалізацыі абласнога творчага праекта па тэме “Краязнаўчая дзейнасць як сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да культуры роднага краю” , плана работы апорнай установы дашкольнай адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы з 22.11.2021г па 26.11.2021г у ДУА “Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна” будзе праходзіць тыдзень беларускай мовы.

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

у дзяржаўнай установе адукацыі

 «Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна”

з 22.11.2021 – па 26.11.2021 год

Мэта: фарміраванне устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.

Задачы: фарміраваць зносіны і сродкі зносін на беларускай мове, навыкі разумення беларускай мовы, заахвочваць дзяцей да выказванняў на беларускай мове; развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, актыўныя маўленчыя зносіны ў сумесных гульнях, іншых відах дзейнасці; выхоўваць культуру маўленчых зносін, каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы, жаданне гаварыць правільна.

Дата

Змест

Адказны  

З педагогамі

На працягу тыдня

Арганізацыя выстаў беларускіх выданняў “Чытаем па-беларуску”:

а)перыядычнага друку (часопісы “Матуліна сонейка”, “Буся”, “Вясёлка”);

б)літаратурных навінак.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

З бацькамі

На працягу тыдня

Кансультацыя для бацькоў “Чытанне як сродак рознабаковага развіцця асобы дзіцяці”

Сайт установы адукацыі

З дзецьмі

22.11.21

 Паказ лялечнага тэатра па беларускіх народных казках:

  • “Муха-пяюха”;
  • “Курачка-Рабка”;
  • “Пшанічны каласок”;
  • “Як кот звяроў напалохаў”

Першая малодшая група

Другая малодшая група

Сярэдняя група

Старэйшая група №1 і №2

23.11.21

Мастацкая дзейнасць:

-чытанне малых фальклорных форм: песенак, калыханак, забаўлянак на беларускай мове;

-пераказ беларускіх народных казак з дапамогай мнематабліц

Першая малодшая група

Другая малодшая група

Сярэдняя група

Старэйшая група №1 і №2

24.11.21

-заняткі, экскурсіі ў міні-музей “Беларуская хатка”

Сярэдняя група, старэйшая група №1 і №2

25.11.21

Адкрыты занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін”. Тэма: “Дзед-Барадзед у гасцях у дзяцей”

Сярэдняя група

26.11.21

Конкурс малюнкаў  “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю”

Ўсе  узроставыя групы

На працягу тыдня

-Выстава беларускай глінянай цацкі;

-Выстава беларускай народнай літаратуры (малыя фальклорныя творы: загадкі, калыханкі, забаўлянкі);

-Тэматычная выстава кніг вядомых беларускіх пісьменнікаў;

-Рухомыя беларускія народныя гульні

Другая малодшая група

Сярэдняя група

Старэйшая група №1 і №2

Усе  ўзроставыя групы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.