Тыдзень беларускай мовы ў нашай установе адукацыі

Дата: 19 февраля 2021 в 13:25, Обновлено 19 февраля 2021 в 13:28
145 просмотров

З мэтай папулярызацыі роднай мовы і паглыблення ведаў пра Беларусь у нашай установе адукацыі праходзіў тыдзень беларускай мовы. Кожны дзень быў насычаны  багатымі і  разнастайнымі мерапрыемствамі. У першы дзень  у фае гучалі беларускія песні,  адбылася акцыя “Не маўчы па-беларуску”, падчас якой бацькі атрымалі арыгінальныя паштоўкі са слоўнічкамі.  У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі “Прырода роднага краю”, “Беларуская хатка”, “Падарожжа па роднай мове”. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, расказвалі беларускія вершы, называлі прадметы на роднай мове, выкарыстоўвалі ветлівыя словы ў паўсядзённых зносінах. Не адставалі ў гэтым нават самыя малодшыя выхаванцы. Дзеці  старшай групы №1 правялі невялікую экскурсію ў міні-музей “Беларуская хатка”, дзе пазнаёмілі з прадметамі вясковага побыту і прыладамі працы, а дзеці старшай групы №2 завіталі да маленькіх дзяцей з казачнымі лялькамі.

Беларускія героі Янка і Арына падрыхтавалі заданні і для дарослых. Спадабаліся гульні “Жартоўныя загадкі”, “Перакладчыкі”, “Дзве цукеркі, або далучыся да народнай мудрасці”. Той, хто здолеў выканаць прапанаванае заданне, атрымліваў салодкі пачастунак.

Кульмінацыяй тыдня стаў конкурс чытальнікаў “Я жыву ў Беларусі і вельмі гэтым ганаруся”, акцыя “Спяваем разам” і флэшмоб “Бульбадэнс”,  падчас якой дзеці змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і артыстызм.

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям надоўга. І можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.

 Тыдзень  беларускай мовы даў нам магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.