«Калядкi — блiны, аладкi!»

Дата: 6 января 2022 в 16:08, Обновлено 1 ноября 2022 в 14:18
475 просмотров

Значнае месца ў далучэнні дзяцей да беларускай культуры мае арганізацыя фальклорных свят. Традыцыя правядзення беларускіх народных свят у дзіцячым садку існуе даўно і стала добрай звычкай.
Сёння ў ДУА “Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна” прайшло фальклорнае свята «Калядкi — блiны, аладкi!».
Добры настрой падарылі Лявон і Лявоніха, Каза, калядоўшчыкі. Дзеці ў карагод бралі Казу, ёй дагаджалі ды прысмакі розныя давалі. Каза вельмі спрытна паскакала, усіх павесяліла.
Выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі: вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, спявалі песні.
Святочнае ўбранне, героі, касцюмы спрыялі эмацыянальнаму ўспрыманню свята. Праз прыказкі і прымаўкі, калядныя музычныя гульні, карагоды дзеці атрымалі магчымасць далучыцца да традыцый народнай культуры.
Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, дзеці далучаюцца да беларускай культуры і традыцый. Гэта з’яўляецца неад’емнай часткакай маральна-патрыятычнага выхавання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.