“Васілінка і Міхасік у гасцях у дзяцей”

Дата: 1 сентября 2021 в 11:11, Обновлено 1 сентября 2021 в 11:18
183 просмотра

Гульнявая праграма да дня ведаў (у рамках Года народнага адзінства) “Васілінка і Міхасік у гасцях у дзяцей”

Вось і скончылася яркае, звонкае, вясёлае лета. Наступіла 1 верасня - Дзень ведаў, вельмі светлы і радасны дзень, калі прырода апранаецца ў яркія восеньскія ўборы.  Гэты дзень, адкрывае новы навучальны год: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць дзецям лепш спазнаць навакольны свет, нечаму навучыцца, даведацца больш, вызначыць свае інтарэсы. Хтосьці ў гэты дзень упершыню прыйшоў у садок, а ў дзяцей старэйшай групы – гэта апошні перад школай год – адказны, насычаны, складаны. 

Дзень ведаў, як і любое свята ў дашкольнай установе вельмі радасны, яркі, вясёлы і ўрачысты.  У нашай установе дашкольнай адукацыі (у рамках Года народнага адзінства) прайшла гульнявая праграма “Васілінка і Міхасік у гасцях у дзяцей”.

У госці завіталі беларускія героі Васілінка і Міхасік. Яны прыйшлі павіншаваць дзяцей з Днём ведаў.  

Дзеці дружна адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, праявілі свае веды, уменні і таленты. Васілінка і Міхасік гулялі з дзецьмі ў вясёлыя гульні, танцавалі, весяліліся.

Гульнявая праграма да дня ведаў (у рамках Года народнага адзінства) “Васілінка і Міхасік у гасцях у дзяцей” садзейнічыла фарміраванню ў дзяцей ўяўленняў пра культурныя каштоўнасці, прыродныя сімвалы Беларусі (зубр, бусел, васілёк, лён, канюшына), пра прадпрыемствы Беларусі  і выдатныя мясціны роднага пасёлка Обаль, выхаванню пачуцця патрыятызму ў працэсе далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры і мовы.

          Дзеці далучыліся да беларускай традыцыйнай культуры праз беларускую мову, беларускі дзіцячы фальклор (прыказкі, прымаўкі, вершы, лічылкі, гульні), узбагацілі слоўнiк беларускімі словамi.

Навучальны год пачаўся весела і цікава, усе атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.