Тыдзень беларускай мовы

Дата: 4 февраля 2021 в 19:11, Обновлено 4 февраля 2021 в 19:24
147 просмотров

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ў дзяржаўнай установе адукацыі

 «Обальскі яслі-сад Шумілінскага раёна”

з 15.02.21 – па 19.02.21 год

Мэта: фарміраванне устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.

Задачы: фарміраваць зносіны і сродкі зносін на беларускай мове, навыкі разумення беларускай мовы, заахвочваць дзяцей да выказванняў на беларускай мове; развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, актыўныя маўленчыя зносіны ў сумесных гульнях, іншых відах дзейнасці; выхоўваць культуру маўленчых зносін, каштоўнасныя адносіны да багаццяў беларускай мовы, жаданне гаварыць правільна.

Дата

Змест

Адказны

15.02.21

“Гучы, родная мова!”

-выстава дыдыктычных гульняў, мастацкай літаратуры для дзяцей дашкольнага ўзросту (па беларускай мове),  тэатралізаваных герояў беларускіх казак.

-акцыя “Люблю цябе, мой родны край!”

-паштоўкі са слоўнічкамі для бацькоў “Не маўчы па-беларуску”

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, выхавальнікі,

16.02.21

“Беларусь чароўная і пявучая”

-беларускія рухомыя гульні з дзецьмі на вуліцы.

-дыдактычныя гульні з дарослымі “Сказаў як звязаў”, “Перакладчыкі”, “Дзве цукеркі, або далучыся да народнай мудрасці”

-акцыя “Спяваем разам”

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, выхавальнікі,

17.02.21

“Сёння ў нашай хаце свята”

-заняткі, экскурсіі ў міні-музей “Беларуская хатка”

Выхавальнікі 

18.02.21

-конкурс снежных фігур (малюнкаў) “Любімыя героі беларускіх казак”

Выхавальнікі 

19.02.21

-конкурс чытальнікаў “Я жыву ў Беларусі і вельмі гэтым ганаруся”.

-флэшмоб “Бульбадэнс”

Выхавальнікі 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.