“КАЛЯДУ СУСТРАКАЕМ, ДА СЯБЕ ЗАПРАШАЕМ!”

Дата: 6 января 2021 в 15:16
152 просмотра

Значнае месца ў далучэнні дзяцей да беларускай культуры мае арганізацыя фальклорных свят. Традыцыя правядзення беларускіх народных свят у дзіцячым садку існуе даўно і стала добрай звычкай. Адно з самых любімых свят, як у дзяцей так і ў дарослых – гэта Калядкі. Каляды здаўна былі адным з найбольш цікавых і распаўсюджаных зімовых свят, якое азначае паварот сонца з зімы на лета. Святочныя калядныя традыцыі з’яўляюцца важнай часткай народнай культуры.

У нашым дзіцячым садзе прайшло абыгрыванне абрада калядавання ў форме невялікага тэатрлізаванага прадстаўленя “Каляду сустракаем, да сябе запрашаем!”.

У госці да дзяцей завіталі калядоўшчыкі. У касцюмах з песямі і заклічкамі, з пажаданнямі багацця і шчасця яны абышлі ўвесь дзіцячы сад.

Добры настрой падарылі Гаспадыня, Каза, Павыдыр. Дзеці ў карагод бралі Казу, ёй дагаджалі ды прысмакі розныя давалі. Каза вельмі спрытна паскакала, усіх павесяліла.

Выхаванцы былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі: вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, спявалі песні.

Святочнае ўбранне, героі, касцюмы спрыялі эмацыянальнаму ўспрыманню свята. Праз прыказкі і прымаўкі, калядныя музычныя гульні, карагоды дзеці атрымалі магчымасць далучыцца да традыцый народнай культуры.

 Ва ўсіх удзельнікаў Калядак засталіся добрыя эмоцыі. Усё  гэта спрыяла станаўленню асобы дзіцяці, фарміравання маральных уяўленняў, яго таленту і агульнага развіцця.

Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, дзеці далучаюцца да беларускай культуры і традыцый. Гэта з’яўляецца неад’емнай частакай маральна-патрыятычнага выхавання.

Атмасфера беларускіх вершаў, танцаў, музыкі, калядных песень, беларускіх калядных гульняў, а таксама выразныя, яркія вобразы ўдзельнікаў на доўгі час застануцца ў памяці дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.