Методическая работа

Дата: 25 февраля 2022 в 16:39, Обновлено 11 ноября 2023 в 15:17

ПЛАН ПРАВЯДЗЕННЯ ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ў дзяржаўнай установе адукацыі

 «Обальскі дзіцячы сад Шумілінскага раёна”

з 13.11.2023 – па 17.11.2023 год

Мэта: фарміраванне ў дзяцей цікавасці да беларускай мовы, узбагачэнне слоўнікавага запасу, выхаванне пачуцця патрыятызму, гонару за свой народ, цікавасці да яго мінулага.

Задачы: заахвочваць дзяцей да выказванняў на беларускай мове; развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, актыўныя маўленчыя зносіны ў сумесных гульнях, іншых відах дзейнасці; выхоўваць культуру маўленчых зносін, цікавасць да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і культурных традыцый беларускага народа.

Дата

Змест

Адказны  

З педагогамі

На працягу тыдня

Майстар-клас: “Беларуская выцінанка-гісторыка-культурная каштоўнасць

Квэст-гульня “Фальклор, фальклор - душа народа”

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кадукова В.У., выхавальнікі

З бацькамі

На працягу тыдня

Анлайн-абмен фотаздымкамі “Кулінарная капілка рацэптаў беларускіх страў” (стварэнне інтэрактыўнай кнігі)

Марафон  “Мова родная - мова модная”

(выкананне беларускіх песень)

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кадукова В.У., выхавальнікі

З дзецьмі

13.11.23

Відэаэкскурсія « Якая яна, Беларусь?»

Выхавальнікі ўсіх узроставых груп

14.11.23

Экскурсія на пошту (знаёмства з беларускімі часопісамі, газетамі, маркамі) (ст.гр.)

Сюжетна-ролевая гульня “Кірмаш” (ст.гр.)

Беларускія народныя гульні на працягу дня ва ўсіх узроставых групах

Выхавальнікі ўсіх узроставых груп

15.11.23

Чытаем разам “Люблю наш край старонку гэту”

Выхавальнікі ўсіх узроставых груп

16.11.23

Адкрытыя заняткі па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”

Выхвальнікі ўсіх узроставых груп

17.11.23

Фестываль беларускай казкі: паказ выхавацелямі і дзецьмі тэатральных пастановак беларускіх лялечных казак.

Выхавальнікі ўсіх узроставых груп

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кадукова В.У.

Кансультацыя “Каб мову вывучаць было цікава. Выкарыстанне гульнывых метадаў і прыёмаў у рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту”

Родная мова адыгрывае ўнікальную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры навучанні маўленню ў дашкольным узросце з’яўляецца актуальным у сувязі з тым, што гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі. Таму, асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту, неабходна надаваць развіццю іх беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

Гульневая дзейнасць з’яўляецца вядучай для дзяцей старэйшага ўзросту. Разам з тым сістэматычнае засваенне ведаў на уроках закладвае аснову авалодання элементамі вучэбнай дзейнасці, якая паступова выцясняе гульнёвую. Змякчыць пераход ад адной вядучай дзейнасці да другой дапамагаюць дыдактычныя гульні. Яны даюць магчымасць педагогу ажыццяўляць навучанне, развіццё разумовых здольнасцей, фарміраванне каштоўных рыс асобы і станоўчых узаемаадносін дзяцей у даступнай і прывабнай для іх гульнёвай форме.

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную з’яву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

Дыдактычная гульня мае сваю устойлівую структуру: дыдактычную задачу, змест, правілы і гульневыя дзеянні.

Асноўным элементам гульні з’яўляецца дыдактычная задача. Усе астатнія элементы падпараткаваны гэтай задачы і забяспечваюць яе выкананне. Дыдактычныя задачы могуць быць самыя разнастайныя: азнамленне з наваколлем, развіцце маўлення і мыслення, замацавнне матэматычных уяўленняў, выхаванне увагі, хуткасці мыслення, кемлівасці і г.д.

Зместам дыдактычнай гульні з’яўляецца навакольная рэчаіснасць (прырода, людзі, іх узаемаадносіны, падзеі грамадскага жыцця, мова, музыка, жывапіс і інш.).

Важная роля ў дыдактычнай гульні надежыць правілам, якія вызначаюць, што, як, у якой паслядоўнасці павінна рабіць у гульні кожнае дзіця, рэгулююць узаемаадносіны дзяцей: выхоўваць у іх уменне стрымлівацца, кіраваць сваімі паводзінамі, гаварыць па чарзе, не перабіваць адзін аднаго, не гаманіць і г.д. Неабходнасць прытрымлівацца правілаў ва ўмовах калектыўнай гульні прымушае кожнае дзіця суадносіць свае дзеянні з дзейнасцю таварышаў, садзейніцае ўзнікненню агульных інтарэсаў, а таксама з’яўляецца важнай умовай фарміравання станоўчых рыс паводзін.

Галоўная асаблівасць дыдактычнай гульні – наяўнасць гульневага дзеяння. Менавіта яно перш за ўсё цікавіць і прываблівае дзяцей.

Чым цікавей гульнёвае дзеянне, тым больш паспяхова дзеці вырашаць дыдактычную задачу.

Усе структурныя элементы гульні ўзаемазвязаны, адсутнасць аднаго з іх разбурае гульню. Але пры апісанні гульні правілы і гульнёвыя дзеянні не заўсёды вылучаюцца. Яны падаюцца пасля дыдактычнай задачы ў агульным змесце (ходзе) гульні.

У рабоце з дзецьмі 6-гадовага ўзросту выкарыстоўваюцца розныя віды дыдактычных гульняў: гульні з дыдактычнымі цацкамі і прыродным матэрыялам, настольныя (друкаваныя) і слоўныя гульні.

У гульнях з цацкамі, прыродным матэрыялам дзеці непасрэдна ўспрымаюць прадметы. Гэтыя гульні пабудаваны з улікам прынцыпу нагляднасці і ў адпаведнасці з імкненем гуляць канкрэтнымі прадметамі. У час гульні яе ўдзельнікі пазнаюць разнастайныя ўласцівасці прадметаў, параўноўваюць, супастаўляюць іх.

Да настольных адносяцца гульні, у якіх выкарыстоўваюцца карткі з сюжэтамі і прадметнымі малюнкамі, лічбамі, геметрычнымі фігурамі і да т.п. Гэта часцей за ўсё гульні тыпу “Лато”.

Слоўныя гульні не патрабуюць нагляднага матэрыялу. Яны пабудаваны на дзеяннях і словах і праводзяцца пасля таго, як у дзяцей сфарміраваны пэўныя веды аб рэальных прадметах або з’явах. Гэта такія гульні, як “Зычны- галосны”, “Скажы наадварот”, “Чые галасы?”, а таксама гульні-загадкі.

Да кожнай гульні выхавальніку трэба старанна падрыхтавацца: прадумаць яе арганізацыю і методыку правядзення, спосабы яе тлумачэння дзецям, а таксама вызначыць у ей сваё месца.

Да гульні неабходна падрыхтаваць і дзяцей, аднавіць або даць ім пэўныя веды. У такім выпадку гульня замацоўвае веды, якія дзеці засвоілі на занятках і ў штодзенным жыцці.

Педагогу важна ўмела пачаць гульню, адразу арганізаваць дзяцей, коратка і зразумела растлумачыць ім, у якую гульню і як яны будуць гуляць. Вякікае значэнне пры гэтым маюць зацікаўленнасць і эмацыянальнасць самога педагога, яго здольнасць заахвоціць да гульні ўсіх выхаванцаў, вобразнасць і зразумеласць яго мовы, выразнасць жэстаў, паважлівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў, жаданне іх аб’яднаць.

У працэсе гульні неабходна звяртаць увагу на яе тэмп. Павольны тэмп стамляе, расхалоджвае дзяцей, ім падоўгу даводзіцца чакаць сваёй чаргі. Але і празмерна хуткі тэмп узбуджае дзяцей, прыводзіць да мітусні, часам выклікае спрэчкі паміж удзельнікамі гульні.

У ходзе гульні выхавальніку лепш выступаць у ролі яе ўдзельніка, часцей за ўсё вядучага, але не варта забывацца пра функцыі педагога: накіроўваць гульню рэплікамі, пытаннямі, непрыкметна падтрымліваць асобных дзяцей, ствараць умовы для праяўлення ініцыятывы, даваць ацэнку няправільным адказам або прадухаляць іх. Напрыклад, у гульні “Магазін”, выхавальнік можа ўзяць на сябе ролю загадчыка магазіна і сачыць за тым, каб дзеці правільна апісвалі прадметы, якія хочуць купіць.

Сур’ёзна трэба ставіцца і да правіл гульні. Ад захавання правіл залежыць выхаваўчая каштоўнасць гульні – усвядомленне норм паводзін у калектыўнай дзейнасці, станаўленне патрабавальных і справядлівых адносін да равеснікаў, уменне звяртаць увагу на думку таварышаў, узгадняць з імі свае жаданні.

Змест дыдактычных гульняў вызначаецца вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі, ён звязаны са зместам заняткаў і назіраннямі.

Прыклады дыдактычных гульняў.

Вянок.

Дыдактычная задача. Замацоўваць у слоўніку дзяцей назвы кветак. Развіваць спрытнасць.

Змест. Дзеці выбіраюць сабе назвы кветак і займаюць загадзяя падрыхтаваныя месцы. Адзін чалавек не мае месца. Ен пачынае “плесці” вянок: называе якую-небудзь кветку. Да яго падыходзіць той, каго паклікалі, дярэ за руку і ў сваю чаргу называе іншую кветку. Утвараючы”вянок”, дзеці бегаюць ланчужком. Калі ўсе кветкі будуць названы, дзеці ўтвараюць кола і водзяць карагод. Першая кветка раптам гаворыць: “Кветкі завялі”. Дзеці разбягаюцца па сваіх месцах. Хто застаўся без месца, пачынае “плесці” новы вянок, і гульня працягваецца.

Хто скажа інакш.

Дыдктычная задача: пашырыць і актывізаваць вобразную лексіку дзяцей 5-7год, вучыць падбіраць словы і выразы, якія найбольш пабыходзяць па сэнсе; садзейнічаць стварэнню выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні, фарміраванне звязнага маўлення; развіваць пазнавальныя і маўленчыя здольнасці, слыхавую ўвагу і назіральнасць

Дыдактычны матэрыял і абсталяванне: малюнкі дзяцей па змесце вершаў.

Гульнявыя правілы: праслухаць вершаваны твор, падабраць картку з малюнкам, блізкую па змесце, пераказаць змест сваімі словамі.

Гульнявыя дзеянні: слуханне мастацкага твора, пераказ яго зместу.

Папярэдняя работа: выяўленча-мастацкая дзейнасць дзяцей з мэтай адлюстравання сваіх уражанняў ад прачытаннага верша.

Ход гульні.

Дарослы чытае верш ( з паўторам гульні верш мяняецца) і прапануе дзецям перадаць яго іншымі словамі. Асаблівая ўвага звяртаецца на тое, каб створанае дзіцем апавяданне не згубіла сэнса верша.

Напрыклад:

Змоўкла наваколле, лес адгаманіў.

Едзе восень полем на рабым кані.

А за сінім борам – я разгледзіў сам –

Сядзе ў сані скора белая зіма. В.Рабкевіч

Вядучы прапануе дзецям растлумачыць сэнс радкоў верша, а затым расказаць яго сваімі словамі.

Заўвага. Творчыя работы дзяцей можна аформіць у альбом “Чытаем-малюем”. Кожную работу неабходна назваць, падпісаць імя аўтара.

Дыдактычная гульня шырока выкарыстоўваецца пры навучанні дзяцей матэматыцы, роднай мове, знаёмству з прыродай і навакольным светам, у развіцці сэнсорнай культуры, з іх дапамогаю можна вырашаць адначасова некалькі важных задач у навучанні, развіцці і выхаванні дашкольнікаў. Такімі гульнямі можна назваць гульні з сюжэтам, гульні якія патрабуюць разыгрывання роляў. Так, у гульні «Магазін цацак» па сюжэце неабходныя прадавец і пакупнікі. Значную цікавасць у фарміраванні і развіцці камунікатыўных навыкаў дашкольнікаў, пашырэнні іх актыўнага слоўнікавага запасу ўяўляюць сабою гульні-інсцэніроўкі – паказ з дапамогаю цацак невялікіх сцэнак, у якіх перад дзецьмі ставяцца такія дыдактычныя задачы як здагадацца, з якой казкі паказаны эпізод, расказаць працяг казкі, расказаць пра змены, якія адбыліся на сцэне і г.д. Некаторыя з гульняў такога тыпу ставяць перад удзельнікамі задачы найперш этычнага плану. Так, у гульні “Што такое добра і што такое дрэнна” адной частцы ўдзельнікаў гульні неабходна паказваць сцэнкі з мастацкіх твораў або з жыцця, а астатнім трэба даць этычную ацэнку, вызначыць, якія персанажы робяць добра, а якія дрэнна.

Такім чынам, у гульні адбываецца не толькі актыўнае ўдасканаленне навыкаў этычных паводзінаў, але і разнапланавае вядзенне работы па развіццю маўленя старэйшых дашкольнікаў. Ім неабходна праявіць навыкі карэктна фармуляваць сваю думку, будаваць не толькі маналагічнае, але і дыялагічнае маўленне, аргументаваць сваё выказванне, у імправізацыі хутка падбіраць патрэбныя не толькі паняцці, але і метафары, эпітэты і г.д.

Многія дыдактычныя гульні не маюць дакладна вызначаны сюжэт і гульня заключаецца ў вырашэнні пэўнай задачы. Але і ў такіх гульнях змест канцэнтруецца на ведах дзяцей пра навакольны свет і звязаны з задачамі развіцця маўлення. Часам у бессюжэтныя гульні ўводзіцца вобраз, напрыклад, загадкі, якія загадвае Пятрушка або які-небудзь іншы казачны персанаж. Тое, што гульнявую задачу ставіць перад дзецьмі не выхавальнік, а цацка спрыяе павышэнню разумовай і слоўнікавай актыўнасці малых. Напрыклад, у госці да дзяцей можа прыйсці Андрэйка – цацка з тварам сімпатычнага, жывога хлопчыка. Яго з’яўленне адразу выклікае радасць, чаканне чагосьці новага, цікавага. Андрэйка праводзіць гульні, у якія дзеці можа і гулялі раней, напрыклад, “Што змянілася”, але ў новай сітуацыі гульня набывае іншы змест, выклікае здзіўленне, прымушае працаваць уяўленне. У гульнявой займальнай форме адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка дашкольнікаў.

Слоўнікавая работа на такім этапе заключаецца ў тым, што дзяцей вучаць адрозніваць і называць часткі прадметаў (часткі цела жывёлаў, чалавека; часткі ў прадметаў побыту; рукавы і кішэні ў сукенак, накрыўка ў чайніка і г.д.); кантрастныя памеры прадметаў; некаторыя колеры, формы; некаторыя смакавыя прыметы; фізічныя якасці (халодны, гладкі) і якасці (б’ецца, рвецца). Старэйшых дашкольнікаў эфектыўна вучыць вычляняць па тых ці іншых прыметах са складу паняццяў падгрупы: тканіны шарсцяныя і шаўковыя, посуд кухонны і чайны або металічны і шкляны; транспарт водны, наземны, паветраны і пасажырскі; інструменты металічныя, драўляныя ці садовыя, сталярныя, кравецкія і г.д. Пры ажыццяўленні работы па фармаванні і актывізацыі слоўніка педагогі дзіцячых дашкольных устаноў эфектыўна выкарыстоўваюць такія дыдактычныя гульні як «Цудоўны мяшэчак», «Хто больш убачыць і назаве», «Фарбы», «Што змянілася» і іншыя.

На сённяшні дзень існуе шмат класіфікацый дыдактычных гульняў розных аўтараў. А.К. Бандарэнка зазначае, што ў дашкольнай педагогіцы ўсе дыдактычныя гульні ў залежнасці ад дыдактычнага матэрыялу можна падзяліць на тры асноўныя віды:

* гульні з прадметамі (цацкамі, прыродным матэрыялам). Напрыклад, такія як “Чые гэты дзеткі?”, “З якога дрэва ліст?”, “Збяры букет з восеньскіх траваў?”

* настольныя друкаваныя гульні. Яны разнастайныя па відах: парныя малюнкі, лато, даміно. Разнастайныя і задачы, якія вырашаюцца з іх дапамогаю. Напрыклад, у гульні “Што расце ў садзе (лесе, агародзе)” дзеці падбіраюць карткі з адпаведнымі малюнкамі раслінаў, суадносяць іх з месцам, дзе яны растуць, абядноўваюць малюнкі па агульнай прымеце. Або ў гульні “Што было потым?” дзеці падбіраюць малюнкі да казкі з улікам паслядоўнасці сюжэту. У гульні “Адгадай хто гэта?” дзіця бярэ малюнак, уважліва яго вывучае, а потым паказвае рухі і гукі ката, пеўня і г.д. Такія заданні даюцца дзецям малодшай групы. У старэйшых групах вырашаюцца больш складаныя задачы: адны ўдзельнікі гульні паказваюць дзеянне, намаляванае на картцы, іншыя – адгадваюць, хто намаляваны, што там робяць людзі (напрыклад, пажарныя тушаць полымя, маракі плывуць па моры, будаўнікі будуюць дом і г.д.).

* слоўныя гульні. Яны пабудаваны на словах і дзеяннях удзельнікаў гульні. У такіх гульнях дзеці вучацца выкарыстоўваць веды, уяўленні пра прадметы, паглыбляць веды пра іх, бо неабходна выкарыстоўваць набытыя раней веды ў новых сувязях і абставінах.

Зручна слоўныя гульні аб’яднаць у чатыры групы:

1) гульні, з дапамогаю якіх фарміруецца ўменне выдзяляць істотныя прыметы прадметаў, зяваў: “Адгадай!”, “Магазін”, “Так – не” і іншыя;

2) гульні, якія выкарыстоўваюцца для развіцця ў дзяцей умення параўноўваць, супастаўляць, рабіць правільныя высновы: “Падобны – непадобны”, “Хто больш заўважыць небыліцаў”;

3) гульні, з дапамогаю якіх развіваецца ўменне абагульняць і класіфікаваць прадметы па розных прыметах: “Каму што патрэбнае?”, “Назаві адным словам” і г.д.

4) гульні на развіццё ўвагі, кемлівасці, хуткасці мыслення, вытрымкі, пачуцця гумару: “Сапсаваны тэлефон”, “Фарбы”, “Лятае – не лятае” і г.д.

Дыдактычная гульня, як форма навучання дзяцей, мае два пачаткі: вучэбны (пазнавальны) і гульнявы (займальны). Выхавальнік у гульні адначасова выступае у ролі настаўніка і ўдзельніка гульні. Ён вучыць і гуляе, а дзеці ў гульні вучацца. Калі на занятках пашыраюцца і паглыбляюцца веды пра навакольны свет, то ў дыдактычнай гульні дзецям прапаноўваюцца заданні ў форме загадак, сказаў, пытанняў.

Пры арганізацыі дыдактычных гульняў у старэйшай групе важна ўлічваць большыя магчымасці дзяцей ў параўнанні з дзецьмі малодшага ўзросту. У гэтым ўзроставым перыядзе дзецям уласціва цікаўнасць, назіральнасць, цікавасць да ўсяго новага, незвычайнага: дзецям хочацца самім адгадаць загадку, знайсці правільнае рашэнне задачы, выказаць уласнае меркаванне. З пашырэннем абёму ведаў адбываюцца змены і ў характары разумовай дзейнасці. Па гэтай прычыне важна пры выбары гульні значную ўвагу ўдзяляць ступені цяжкасці правілаў гульні і дзеянняў у яе працэсе. Апошнія павінны быць такімі, каб праз іх ажыццяўленне дзеці выяўлялі разумовыя і валявыя намаганні.

Роля выхавальніка таксама мяняецца. Але нават і тут педагог дакладна, эмацыйна знаёміць дзяцей з яе зместам, правіламі і дзеяннямі, правярае, як удзельнікі гульні іх зразумелі, дарослы гуляе разам з дзецьмі, каб замацаваць веды, уменні і навыкі. Потым ён прапаноўвае дзецям пагуляць самастойна і спачатку сочыць за дзеяннямі ўдзельнікаў гульні, выступае ў якасці арбітра ў спрэчных сітуацыях. Аднак не ўсе гульні патрабуюць такога актыўнага ўдзелу выхавальніка. Нярэдка яго ўдзел абмяжоўваецца тлумачэннем правілаў перад яе пачаткам. Найперш гэта датычыць настольна-друкаваных гульняў.

Такім чынам, кіраўніцтва дыдактычнымі гульнямі ў старэйшым дашкольным узросце патрабуе большай прадуманасці ў працэсе іх падрыхтоўкі і правядзення. Гэта датычыць ўзбагачэння дзяцей адпаведнымі ведамі, падбор адпаведнага дыдактычнага матэрыялу, а часам і падрыхтоўкі яго разам з выхаванцамі, арганізацыі абстаноўкі гульні, а таксама дакладнае вызначэнне сваёй ролі ў гульні.

З дапамогаю гульняў-заняткаў выхавальнік не толькі передае пэўныя веды, фарміруе ўяўленні, але і вучыць дзяцей гуляць. Асновай для гульняў зяўляюцца сфармуляваныя ўяўленні пра пабудову сюжэта гульні, пра разнастайныя гульневыя дзеянні з прадметамі. Важна, каб былі створаны ўмовы для пераносу гэтых ведаў і ўяўленняў у самастойныя творчыя гульні.

Наогул жа дыдактычны матэрыял павінен адпавядаць высокім гігіенічным і эстэтычным патрабаванням: цацкі павінны быць яркімі, цікавымі, мець высокі ўзровень мастацкага афармлення. Такі дыдактычны матэрыял прыцягвае ўвагу дзяцей, выклікае жаданне гуляць.

Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту:

1. Дыдактычныя гульні неабходна падбіраць улічваючы псіхолага-педагагіныя асаблівасці развіцця і ўспрымання дзяцей групы.

2. Работа над маўленнем павінна адпавядаць зместу і тэме заняткаў.

3. Дыдактычныя гульні трэба выкарыстоўваць у меру, нельга імі злоўжываць: выкарыстоўваць не больш як 2-3 віды на занятку.

4. Неабходна выбіраць толькі такія дыдактычныя гульні, якія не толькі зацікавяць дзіця, але і будуць выклікаць інтарэс да навучання.

5. Дыдактычныя гульні і заданні павінны насіць развівальны характар.

6. Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення павінна праводзіцца сістэматычна, а не час ад часу.

7. Выкарыстанне дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей павінна праводзіцца мэтанакіравана.

Кансультацыя

“Развіццё інтарэсу дзяцей дашкольнага ўзросту да сучаснай мастацкай літаратуры”

Сучаснае пакаленне дзяцей — носьбіты кліпавага мыслення. Кліпавае мысленне — гэта асаблівасць, звязаная з успрыманнем інфармацыі праз яркія вобразы, ці «кліпы». Такая асаблівасць перашкаджае аналізу тэксту, уплывае на яго ўспрыманне. Сёння дзеці даволі лёгка пераказваюць літаратурныя творы, але складана вызначаюць іх ідэю. Гэта сцвярджэнне адносіцца не толькі да мастацкай літаратуры, а ўвогуле да здольнасці аналізаваць. Чытанне — амаль адзіны сродак фарміравання аналітычнага мыслення, таму вельмі важна сёння развіваць чытацкую культуру дзяцей.

Дзеці дашкольнага ўзросту, як правіла, не ўмеюць чытаць, таму кнігі выбіраюць і, адпаведна, ацэньваюць у першую чаргу дарослыя. Змест чытання фарміруюць самі бацькі.

Разам з тым нельга не ўлічваць змены ва ўспрыманні кніг сучаснымі дзецьмі. Папершае, у цяперашні час назіраецца значнае зніжэнне ўзроставых межаў уключэння дзіцяці ў кантэкст дзіцячай субкультуры, што выражаецца ў чытанні дзецям дашкольнага ўзросту кніг, якія раней чыталі ў значна старэйшым узросце. Гэта звязана з больш хуткімі тэмпамі пазнавальнага развіцця дзяцей, бо крыніц інфармацыі (тэлебачанне, інтэрнэт) у іх становіцца больш. Аднак часта дзіця гатова ўспрымаць сюжэт твора, але не здольна да сапраўднага спачування герою. У выніку фарміруецца пасіўны чытач, не здольны да аналізу кнігі. Па-другое, сучасныя дзеці дашкольнага ўзросту існуюць у асяроддзі, перанасычаным цацкамі з вельмі яркім знешнім выглядам. Кніга ў такіх умовах таксама набывае элемент цацкі. Візуальнасць выдання становіцца галоўным параметрам пры выбары кнігі. Два гэтыя фактары і фарміруюць змест і форму сучасных кніг для дзяцей. Максімальная ілюстраванасць, устаўка розных гульнявых функцый, перавага пазнавальных сюжэтаў над выхаваўчымі, арыентацыя на развіццё не чытацкіх, а іншых уменняў — усё гэта з’яўляецца вынікам змены ўмоў, у якіх выхоўваюцца сучасныя дзеці.

У такой сітуацыі бацькам, несумненна, патрэбна дапамога ў выбары кнігі. Нягледзячы на існаванне вялікай колькасці рэкамендацыйных чытацкіх спісаў, на практыцы бацькам даволі цяжка арыентавацца ў сучаснай дзіцячай літаратуры. Каб вырашыць гэтую праблему, была распрацавана праграма майстар-класа для бацькоўскага сходу і рэалізавана навучэнцамі педагагічнага каледжа. Мерапрыемства праходзіла ў два этапы. Першы этап прадугледжваў тэарэтычнае азнаямленне бацькоў з прапанаванай тыпалогіяй мастацкай літаратуры для дзяцей дашкольнага ўзросту. На другім этапе бацькі замацоўвалі атрыманыя веды на практыцы ў выглядзе сюжэтна-ролевай гульні «У кнігарні», дзе ім прапанавалася выбраць кнігу адпаведна ўзросту дзяцей, іх інтарэсаў і наяўнай суме грошай.

Тыпалогія кніг для дзяцей дашкольнага ўзросту

1.Кніга-карцінка. Кніга-карцінка — гэта выяўленчае выданне, у якім ілюстрацыя з’яўляецца асноўным зместам, а тэкст яе дапаўняе. Сама па сабе ілюстрацыя спрыяла станаўленню выданняў для дзяцей як спецыфічнай літаратуры, паколькі дзякуючы ілюстрацыі кніга можа разглядацца як асобая мастацкая структура. Першыя ілюстраваныя кнігі для дзяцей з’явіліся ў Германіі ў канцы XVIII стагоддзя. Гэта былі дзіцячыя энцыклапедыі з малюнкамі: «Першапачатковае навучанне» Іагана Бернхарда Базедава і «Кніжкі-карцінкі для дзяцей» Фрыдрыха Юсціна Бертуха.

Наяўнасць узмоцненага невербальнага кампанента ўяўляе сабой характэрную рысу кніг-карцінак, бо ў дашкольным узросце наглядна-вобразнае мысленне пераважае. Ілюстратар кнігі з’яўляецца яе сааўтарам.

У якасці прыклада прыводзім кнігу «Марцін і кацяня» У. Бубна. На кожнай старонцы — два сказы. Ілюстрацыя пераважае над тэкстам. Сюжэт даволі просты: Марцін падбірае на вуліцы кацяня, якое згубілася,а потым вяртае яго маці-кошцы. Прысутнасць дыялагічнай формы (размова маці і сына), як і ўвасабленне дзіцяці ў якасці галоўнага героя, актуалізуе змест твора. Як правіла, для дзіцячых кніг існуе раздзяленне на дарослы і дзіцячы свет, таму дарослыя героі і тая мараль, якая будзе рэалізавана такімі героямі ў творы, гучаць для дзіця непераканаўча. Паралельна з вялізным аўтарытэтам бацькоў у дашкольным узросце пануе і негатывізм, які Л.С. Выгоцкі ахарактарызаваў наступным чынам: «Гэта такія праяўленні ў паводзінах дзіцяці, калі яно не хоча рабіць што-небудзь толькі таму, што гэта прапанаваў дарослы» [2, с. 223].

Прастата кнігі ўсё ж дазваляе выканаць ёй дзве важныя функцыі — займальнасці і сацыялізацыі. Мараль не гучыць адкрыта, яна вынікае з самога сюжэта гісторыі: трэба слухаць бацькоў, дапамагаць іншым. Калі першая мараль рэалізавана праз паралель з непаслухмяным кацянём, аб’ектывізацыю страху дзіцяці застацца аднаму ў незнаёмых умовах пры страшным надвор’і, то другая вырашаецца якраз праз усведамленне магчымасці чалавека дапамагаць іншым. 2.Казка пазнавальнага характару з гульнявым элементам. Формай прэзентацыі тэксту і ілюстрацый, асабліва блізкай дзецям дашкольнага ўзросту, з’яўляецца казка. Ідэальным спалучэннем гульні і сацыялізацыі вылучаюцца кнігі В. Астахновіч і Т. Сівец.

Кніга «Чаму кароўка Пярэстая» В. Астахновіч носіць пазнавальны характар і мае казачны сюжэт: белая кароўка Карнішэта пазычае ў крата чорныя шкуркі і становіцца чорнай,а калі ўцякае ад ваўка, губляе палову з іх, становіцца зноў Пярэстай. Сюжэт ускладняецца апісаннем прыроды, якое займае палову тэксту. У першыя гады жыцця дзіця цікавяць не столькі духоўныя, колькі матэрыяльныя дары акаляючага свету. Прырода яшчэ не з’яўляецца для яго крыніцай рэфлексіі, затое дзіця інтуітыўна разумее яе практычную каштоўнасць. У кнізе апісанні мяжуюць з дзеяннямі, з цікавай сюжэтнай лініяй, таму яны не выклікаюць абыякавасці ў чытача. Гульня ў кнізе рэалізавана не толькі праз займальны сюжэт, але і праз ілюстрацыі, якія прадстаўлены ў выглядзе аплікацый, часам з элементамі комікса. Выбар такога віда ілюстрацый невыпадковы: у канцы дзецям прапануецца матэрыял для аплікацыі. Кніга мае выхаваўча-пазнавальнае значэнне. З аднаго боку, знаёміць дзяцей з асаблівасцямі прыроды, некаторых жывёл, з другога — вучыць слухаць бацькоў.

3.Казкі-прыгоды жывёлы ці нейкага адушаўлёнага прадмета. Казкі-прыгоды — дастаткова папулярны жанр менавіта для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Аднак у казачных прыгодах для дзяцей дашкольнага ўзросту, як правіла, галоўнымі з’яўляюцца жывёлы ці адушаўлёныя прадметы, у адрозненні ад кніг, прызначаных для больш дарослых дзяцей, дзе асноўныя героі — дзеці.

Такія казкі звычайна падзяляюцца на часткі і сюжэтна аб’ядноўваюцца адным галоўным героем. Яны могуць змяшчаць у сабе як цэласную сюжэтную лінію, якая вытрымліваецца ва ўсіх частках твора, так і ўяўляць сабой аднасерыйныя прыгоды героя, абмежаваныя адной часткай. Кнігі «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Л. Рублеўскай і «Прыгоды маленькай Машынкі» Н. Бучынскай адносяцца да катэгорыі кніг з аднасерыйнымі сюжэтамі. Гераіня Л. Рублеўскай мышка Пік-Пік жыве ў звычайнай сям’і (з дзвюма дзецьмі і іх бацькамі-пісьменнікамі). Кожная частка — гэта гумарыстычны аповед пра новы вопыт мышкі ў той ці іншай справе.

Гумар, безумоўна, павінен прысутнічаць у дзіцячай літаратуры, бо яна сама па сабе мае аптымістычны, жыццесцвярджальны характар, аднак не ўсе прыёмы і формы камічнага могуць быць успрыняты дзецьмі. Так, напрыклад, іронію дзеці разумеюць толькі з 5—6 гадоў, таму яе выкарыстанне ў дзіцячай літаратуры непажадана. Л. Рублеўская ў сваёй кнізе часцей выкарыстоўвае камізм характару, камізм стану.

Мышка Пік-Пік — цікаўная, дапытлівая, здольная да прыдумкі істота са сваёй логікай. Безумоўна, аўтар праводзіць паралелі паміж нявопытнасцю мышкі і нявопытнасцю дзяцей. Кніга «Прыгоды маленькай Машынкі» Н. Бучынскай выклікае інтарэс у дзяцей па іншых прычынах. Нельга сказаць, што кніга адрозніваецца дынамічным сюжэтам ці гумарам, увагу выклікае паралель паміж жыццём Машынкі і жыццём дзіцяці. З аднаго боку, яна займаецца тым жа, чым і ўсе сапраўдныя машыны, а з другога — пазнае свет, як і малое дзіця:вырашае, якое масла смачнейшае, трапляе ў першыя ямы і г.д. Аўтамабільная тэма вельмі прыцягвае хлопчыкаў, але ў сучасных рэаліях такія захапленні абмяжоўваюцца менавіта дашкольным узростам. У кнізе пераважае пазнавальны аспект.

Дзеці не толькі даведваюцца пра механізм працы машыны, але і ўсведамляюць неабходнасць вывучаць правілы дарожнага руху, адносіцца ўважліва да сітуацыі на дарогах. Вопыт Машынкі — гэта часцей станоўчы вопыт, таму што яна слухае і выконвае ўсё, што даносяць да яе дарослыя.

У кнігах для дзяцей дашкольнага ўзросту вельмі часта прадстаўлены займальныя элементы, прычым менавіта на ўзроўні тэксту, а не афармлення. Напрыклад, аўтары прапануюць рэцэпты, загадкі, інструкцыі да аплікацыі, гульні. Такая форма таксама з’яўляецца адлюстраваннем запытаў сучаснага пакалення дзяцей, якія ў большасці ўжо з’яўляюцца носьбітамі кліпавага мыслення. Прапанаваныя гульні ў такім выпадку з’яўляюцца не толькі сродкам прыцягнення ўвагі, але і своеасаблівым працягам работы над спасціжэннем ідэі твора, расстаноўкі акцэнтаў на важных момантах.

Таксама трэба адзначыць даволі трапяткія адносіны да свету дзіцяці, адсутнасць адмоўных персанажаў, вострых канфліктаў, наяўнасць гарманічных адносін з дарослымі. Усё гэта сведчыць пра новыя формы ўзаемаадносін дарослага і дзіцяці, аб узмацненні ўвагі да асобы, імкненні засцерагчы свет дзяцінства ад рэальнага дарослага свету.

Такім чынам, з улікам меркаванняў бацькоў, для дзіцячай мастацкай літаратуры можна вылучыць наступныя характарыстыкі: - кансерватыўны характар, недапушчальнасць эксперыментаў і навацый. - максімальная ілюстраванасць кнігі, гарманічнае спалучэнне яе зместу і афармлення. - адназначная эмацыянальнасць кнігі,просты сюжэт. Для папулярызацыі сучаснай дзіцячай літаратуры бацькам была прапанавана пэўная тыпалогія кніг для дзяцей. Дадзеная тыпалогія не толькі дапамагае лепш арыентавацца ў дзіцячай мастацкай літаратуры, але і зразумець, як тая ці іншая кніга дзейнічае на дзіця. Сярод кніг, адрасаваных дзецям дашкольнага ўзросту, можна выдзеліць: кнігі-карцінкі, казкі пазнавальнага характару, казкі-прыгоды жывёлы ці адушаўлёнага прадмета. Вядучым жанрам для чытача такога ўзросту з’яўляецца казка.

Літаратура:

1. Арзамасцева, И. Н. Детская литература [Текст] : учеб. для студ. высш. и сред. пед. учеб. заведений / И. Н. Арзамасцева, С. А. Николаева. — 2-е изд., стер. — М.: Академия, 2002. — 472 c.

2. Выготский, Л. С. Воображение и творчество в детском возрасте [Текст] / Л. С. Выготский. — СПб.: Союз, 1997. — 96 с.

3. Зворыгина, О. И. Русская литературная сказка: речевые параметры жанра : автореф. дис. … д-ра филол. наук: 10.02.01 / О. И. Зворыгина; СурГПУ. — Екатеринбург, 2012. — 16 с.

4. Петровский, М. С. Книги нашего детства [Текст] / М. С. Петровский. — М.: Книга, 1986. — 288 c.

5. Потебня, А. А. Теоретическая поэтика : учеб. пособие / А. А. Потребня; сост., выступ. ст. и коммент. А. Б. Муратова; СПб. гос. ун-т. — 2-е изд., испр. — М.: Академия; СПб.: Изд-во СПбГУ, 2003. — 373 с.

Філалагічны рынг “Мы забыць сваю мову не мусім…”

Задачы: павышаць камунікатыўную кампетэнтнасць па пытаннях валодання беларускай мовай, фарміраваць каштоўнасныя адносіны да яе, жаданне размаўляць на роднай мове; развіваць цікавасць да нацыянальнай культуры, актывізаваць і ўзбагачаць слоўнік.

Матэрыял і абсталяванне: жаночы беларускі нацыянальны касцюм для вядучага, «васілёк» са з’ёмнымі (па колькасці ўдзельнікаў) пялёсткамі, на адваротным баку якіх — выява вясёлкі ці сонейка, выявы сонейка і вясёлкі, плакаты на тэму «Знаўцы роднай мовы», карткі для заданняў «Знайдзі пару», «Народная мудрасць», «Прыгадай», 2 маркеры, 2 канверты, 2 гукавыя сігналы, па колькасці ўдзельнікаў прызы, прэзентацыя, аўдыязапісы: беларускай народнай музыкі, беларускіх народных песень: «Перапёлачка», «Калядачкі», «Касіў Ясь канюшыну», «Рэчанька», «Саўка ды Грышка», «Чаму ж мне не пець»; музычны цэнтр, мультымедыйная ўстаноўка.

Ход мерапрыемства

Гучыць беларуская народная музыка.

Музычная зала ўпрыгожана плакатамі на тэму «Знаўцы роднай мовы».

Вядучы (В.). Добры дзень, паважаныя калегі! Вітаю вас і запрашаю прыняць удзел у філалагічным рынгу. Наша сустрэча прысвечана мове… Роднай мове… Матчынай мове…

Ільняная і жытнёвая.

Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная.

Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

П. Панчанка

Родная мова — гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка яго духоўнага жыцця. Кожнаму народу трэба з павагай ставіцца да сваёй мовы, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ. Змітрок Бядуля казаў: «Не саромейся, беларус, размаўляць па-свойму, — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Беражы сваю мову, беражы свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны здабытак. Толькі тады цябе ўсе будуць паважаць як чалавека». Я спадзяюся, што ў гэтай зале сабраліся тыя, хто сапраўды шануе, любіць і ведае нашу родную мову. Талакой заўсёды лягчэй адолець любую справу. Прапаную падзяліцца на дзве каманды, каб лепей адчуваць плячо і падтрымку адзін аднаго пры выкананні заданняў рынгу. А дапаможа нам у гэтым цудоўная кветка нашых палёў — васілёк. Кожны возьме па пялёстку, на адваротным баку яго адлюстраваны сімвал вашай будучай каманды — вясёлка ці сонейка.

Удзельнікі выконваюць заданне, дзеляцца на каманды «Вясёлка» і «Сонейка», займаюць месцы за сталамі з адпаведнай выявай, выбіраюць капітана.

В. Зараз пазнаёмімся з журы. (Прадстаўляе членаў журы.) За правільны і поўны адказ каманда будзе атрымліваць бал. Пераможцай філалагічнага рынгу стане каманда, якая набярэ больш балаў. Пачнём з размінкі!

Бліц-заданне «Уважлівыя слухачы»

На экране па чарзе дэманструюцца словы. Удзельнікам трэба правільна паставіць націск і вымавіць слова ўслых. Адказвае каманда, якая першай націсне на гукавы сігнал. Пасля адказу на экране дэманструецца слова з дакладным націскам: абапал, выпадак, каменны, крапіва, маленькі, несці, стары, фартух, чатырнаццаць, як-небудзь, некаторы, старэнькі, снежкі, звоніць, акунь, імя.

В. Крынічным звонам бессмяротнасці роднай мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі. Яны складаюць залаты фонд беларускага фальклору. Мы іх памнажаем у нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Прыказкі і прымаўкі — выдатны дапаможнік для далучэння да народнай мудрасці, для выхавання веры ў магутнасць роднай мовы.

Заданне «Народная мудрасць»

Кожнай камандзе прапануюць картку з пачаткам прыказак і прымавак, удзельнікам трэба іх прадоўжыць. На выкананне задання даецца 5 хвілін. Чалавек без Радзімы, … (як салавей без песні).

Лета на зіму, а зіма на лета … (працуюць).

Новых сяброў набывай, а старых … (не забывай).

Ласкавае слова, … (што вясновы дзень).

Хто дбае, той і … (мае).

Салодкая яда — … (жывату бяда).

Здароўе мілейшае … (за грошы).

Лепей жартаваць, … (чымся гараваць).

У чужой старонцы … (не так свеціць і сонца).

Не слаўна хата вугламі, а … (пірагамі).

Якая справа, такая й … (слава).

Будзе кірмаш ... (і на нашай вуліцы!).

В. Дзякуй, рухаемся далей. Журы падводзіць вынікі заданняў.

Заданне «Перакладчыкі»

Прымаюць удзел капітаны каманд.

На экране дэманструюцца слайды з выявай. Капітаны па чарзе называюць выявы па-беларуску. Скатерть — абрус. Тарелка — талерка. Вилка — відэлец. Шкаф — шафа. Бумага — папера. Салфетка — сурвэтка. Ладонь — далонь. Арбуз — кавун. Крыжовник — агрэст. Жилет — камізэлька. Ковёр — дыван. Диван — канапа. Поезд — цягнік. Копилка — скарбонка.

В. А зараз ускладнім заданне. На экране дэманструюцца сказы.

Сегодня меня пригласили на ужин. — Сёння мяне запрасілі на вячэру. Здесь очередь двигается быстро, зайдём? — Тут чарга рухаецца хутка, зойдзем? Мне обычно не хочется завтракать. — Мне звычайна не хочацца снедаць. Плохая погода иногда портит нам настроение. — Дрэннае надвор’е часам псуе нам настрой. Какие достопримечательности нашего города вы знаете? — Якія выдатныя мясціны нашага горада вы ведаеце? При необходимости срочно сообщите о своём местонахождении. — Пры неабходнасці тэрмінова паведаміце аб сваім месцазнаходжанні. В этом году был большой урожай клюквы. — У гэтым годзе быў вялікі ўраджай журавін. В каком столетии построено это здание? — У якім стагоддзі пабудаваны гэты будынак?

Заданне «Знайдзі пару»

У кожнай каманды — канверт з карткамі, на якіх надрукаваны словы. Удзельнікам трэба адшукаць сярод прапанаваных слоў сінонімы і спалучыць іх па парах. На выкананне задання даецца 3 хвіліны.

Трывалы — моцны. Прывабны — сімпатычны. Дбайны — руплівы. Раз’юшаны — раззлаваны. Аб’яднаць — згуртаваць. Смелы — адважны. Асілак — волат. Непаседлівы — няўрымслівы. Пацеха — забава. Святочны — урачысты. Талент — дараванне. Пяшчотны — ласкавы.

Журы падводзіць вынікі заданняў.

Заданне «Растлумач»

Вядучы прагаворвае фразеалагізмы. Удзельнікам неабходна растлумачыць іх значэнне. Каманда, якая хутчэй націсне на гукавы сігнал, мае права першай адказаць на пытанне. Калі адказ не зусім дакладны, другая каманда мае магчымасць прапанаваць свой варыянт. Потым правільнае тлумачэнне фразеалагізма дэманструецца на экране.

Карміць абяцанкамі — абяцаць зрабіць што-небудзь у хуткім часе і не выконваць абяцанага. Біцца як рыба аб лёд — без выніку і плёну намагацца, дабівацца чаго-небудзь. Ваду ў ступе таўчы — марнаваць час, займацца бескарыснай справай, весці пустыя размовы, пустасловіць. Востры на язык — знаходлівы ў размове, дасціпны. Без задніх ног — вельмі стомлены. Вісець паміж небам і зямлёй — знаходзіцца ў хісткім, няпэўным становішчы. Навастрыць вушы — напружана, уважліва прыслухоўвацца, насцярожвацца. Гады ў рады — занадта рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі. Выпускаць (выпусціць) пару — узбуджана рэагаваць на што-небудзь і пасля супакойвацца. Бібікі біць — марнаваць час, гультаяваць. Ва ўсякім разе — пры любых абставінах, безумоўна. Да белых мух — да першага снегу, да халадоў (рабіць што-небудзь).

В. Дзяцінства кожнага чалавека непарыўна звязана з казкамі. Казкі ўтрымліваюць жыццёвы вопыт, народную мудрасць, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. А ці добра вы, паважаныя ўдзельнікі, ведаеце беларускія народныя казкі?

Заданне «У госці да казкі»

Вядучы па чарзе загадвае кожнай камандзе «казачныя» загадкі. Пасля правільнага адказу на экране дэманструецца слайд з выявай адпаведнай ілюстрацыі.

Курачка Сакатушка

Каласок знайшла.

Мукi намалола,

Булак напякла.

Куранятак булкi

Есцi запрашала,

Гусака з індыком

Не пачаставала. («Пшанiчны каласок».)

Я не ела, не піла,

І нідзе я не была,

Толькі як бегла праз масток,

Ухапіла кляновы лісток. («Каза-манюка».)

Пеўнiк бобінкай не дзялiўся,

 Праглынуў — ды й падавiўся. («Як Курачка Пеўнiка ратавала».) Хлапчук у чоўнiку плыве,

А яго Яга заве:

«Плывi, сынок, пад беражок,

З’еш духмяны пiражок». («Пiлiпка-сынок».)

Коце, браце, ратуй!

Ой, гора мне, гора!

Мяне Лісіца нясе

У глыбокія норы! («Коцік, Пеўнік і Лісіца».)

Жылі дзед і баба,

Быў у іх сынок,

 Працавіты, паслухмяны,

Ростам з кулачок. («Сынок-з-кулачок».)

Журы падводзіць вынікі заданняў.

В. Многія з нас бавяць вольную хвіліну, разгадваючы сканворды, крыжаванкі, філворды. Зараз прапаную адно з такіх заданняў.

Заданне «Прыгадай»

Вядучы прапануе камандам карткі з выявамі. Удзельнікам трэба прыгадаць словы і ўпісаць іх у клетачкі. На выкананне задання даецца 2 хвіліны.

В. Беларуская песня — гэта голас народа, яна бывае тужлівая і вясёлая, бадзёрая і самотная, ад яе хочацца плакаць і смяяцца... Менавіта народная песня з’яўляецца крыніцай, адкуль мы чэрпаем слова, прыгожае, мілагучнае, ласкавае. У Беларусі любяць спяваць. Спяваюць ахвотна, з задавальненнем. Зараз прапаную прыгадаць беларускія песні.

Заданне «Адгадай мелодыю»

Камандам па чарзе прапануюць праслухаць аўдыязапісы песень, назваць іх і праспяваць.

Прыкладныя песні: «Перапёлачка», «Калядачкі», «Касіў Ясь канюшыну», «Рэчанька», «Саўка ды Грышка», «Чаму ж мне не пець». В. Філалагічны рынг скончыўся. Час падводзіць вынікі нашай сустрэчы. Хто лепшы знаўца роднай мовы, адкажа паважанае журы.

Журы падводзіць вынікі рынгу, уручае ўдзельнікам прызы.

В. Мы забыць сваю мову не мусім,

Каб агеньчык яе не ачах.

Пазнаюць нас, што мы з Беларусі,

Па гаворцы, па нашых вачах.

 Ціха звоніць у полі калоссе,

Зоркі свецяцца ў вышыні.

Наша родная мова прыносіць

Столькі ласкі, святла, цеплыні.

П. Прыходзька

Шануйце роднае слова! Размаўляйце па-беларуску!

Пад гучанне беларускай народнай музыкі ўдзельнікі пакідаюць музычную залу.

ЛІТАРАТУРА:

1. Аўсюк, Г. «Родная мова жаўруковаю песняй звініць...» / Г. Аўсюк, І. Дзенісёнак, І. Гой // Пралеска. — 2019. — № 11. — С. 21—27.

2. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2019.

3. Дубініна, Д. М. Свет вакол мяне : вучэб. метад. дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з бел. мовай навучання / Д. М. Дубініна. — 2-е выд., пашыр. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012. — (ВМК «Мае першыя ўрокі»).

4. Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў : дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання. — Мінск : Аверсэв, 2018.

5. Максімовіч, І. Смак беларускай мовы / І. Максімовіч // Пралеска. — 2018. — № 10. — С. 56—58.

6. Старжынская, Н. С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 5 да 7 гадоў : вучэб. нагляд. дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з рус. мовай навучання / Н. С. Старжынская, Д. М. Дубініна. — Мінск : Аверсэв, 2018

Семінар “Інтэрактыўныя дыдактычныя гульні як сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры

Падрыхтавала: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кадукова В.У.

Мэта: стварэнне ўмоў для прафесійнага самаўдасканалення ўдзельнікаў семінара, фарміравання іх вопыту, індывідуальнага стылю творчай прафесійнай дзейнасці ў рабоце па развіццю беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.

Задачы: актуалізаваць веды ўдзельнікаў па пытаннях далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі дыдактычнай гульні; пазнаёміць з магчымасцямі праграмы Microsoft PowerPoint; забяспечыць уключэнне удзельнікаў у актыўную дзейнасць па стварэнню электронных сродкаў навучання - інтэрактыўнай гульні ў праграме Microsoft PowerPоint; стварыць умовы для прафесійнага зносін, самарэалізацыі і стымулявання росту творчага патэнцыялу удзельнікаў семінара.

Матэрыял і абсталяванне: мультымедыйнае абсталяванне; цацачны мікрафон; маркеры; па колькасьці ўдзельнікаў – ноўтбукі з усталяванай праграмай Microsoft PowerPоint і папкай з малюнкамі, размешчанай на рабочым стале ПК .

Прэзентацыя педагагічнага вопыту

Перадача педагагічнага вопыту шляхам прамога і каментаванага паказу паслядоўных дзеянняў, метадаў і прыёмаў распрацоўкі інтэрактыўных гульняў у праграме Microsoft PowerPоint, накіраваных на рэалізацыю задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Метадычная частка

Мультымедыйная прэзентацыя – адзін з эфектыўных сродкаў навучання. Аднак, у большасці выпадкаў, педагогі выкарыстоўваюць прэзентацыю для дэманстрацыі навучальнага матэрыялу, не ведаючы ўсіх магчымасцяў праграмы Microsoft PowerPoint. Неабходна вывучаць тэхнічныя кампаненты праграмы, што дазволіць паступова павышаць узровень сваёй камп’ютарнай граматнасці, а таксама дапаможа ствараць лічбавыя электронныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца для павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу, у тым ліку ў рабоце па далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

Інтэрактыўныя прэзентацыі распрацаваныя на аснове дыдактычных гульняў – гэта разнавіднасць гульняў з правіламі. Яны накіраваны на вырашэнне канкрэтных адукацыйных задач, але ў той жа час у іх праяўляецца выхаваўчы і развіваючы ўплыў гульнявой дзейнасці.

У чым прынцыповае адрозненне інтэрактыўнай гульні ад звычайнай ілюстрацыі? Вядома ж, актыўнай работай гульца, магчымасцю самастойна

выбраць варыянт адказу і тут жа ўбачыць верны ён ці не. Саміх дзяцей цікавіць: сюжэт гульні, матыў, гульнявая задача і спосаб выканання гульнявой задачы, маляўнічасць. Гульня, якая мае, строгі алгарытм правядзення, лёгка кладзецца на мову камп’ютарнага праграмавання. Інтэрактыўныя гульні неізаляваныя ад педагагічнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Яны не замяняюць заняткі, а дапаўняюць іх, узбагачаючы адукацыйны працэс новымі магчымасцямі.

Для стварэння такіх гульняў можна скарыстацца звычайным офісным дадаткам Microsoft PowerPoint, які дазволіць ўвасобіць у жыццё любую творчую задумку. Магчымасцяў гэтага дадатку дастаткова для педагога, які не знаёмы з праграмаваннем і проста з’яўляецца карыстальнікам праграмы для стварэння прэзентацый.

Практыкаванне «Тонкія і тоўстыя пытанні».

Удзельнікі, перадаючы адзін аднаму цацачны мікрафон, задаюць пытанні па тэме выкарыстання праграмы Microsoft PowerPoint ў адукацыйным працэсе. Спачатку неабходна задаваць «тонкія» пытанні (напрыклад, «Як можна выкарыстоўваць праграму Microsoft PowerPoint на занятках?», «З якога ўзросту можна выкарыстоваць такія інтэрактыўныя гульні?» і інш.). Потым неабходна сфармуляваць «тоўстыя» пытанні (напрыклад, «Як Вы лічыце, якая дыдактычная гульня эфектыўней: настольна-друкаваня ці інтэрактыўная?», «Як ператварыць «традыцыйную» дыдактычную гульню ў электронны сродак навучання?» і інш.).

Тэхналагічная частка

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дэманструе электронны сродак навучання прызначаны для знаёмства дзяцей старшай групы (5–6 гадоў) з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі.

Сюжэтна-гульнявы комплекс «Прыказкі пра жывёл”  створаны ў праграме Microsoft Office PowerPoint.

https://disk.yandex.by/i/X1yaiDyCXWgnRA

Дыдактычная гульня «Што прапушчана?»

Дыдактычная задача: развіваць увагу, наглядна-вобразнае мысленне, уменне выкарыстоўваць у маўленні словы, якія абазначаюць назвы прадметаў са шкла (салатніца, талерка, цукарніца, цукерачніца, шклянка).

Гульнявыя правілы: назваць прадметы, адказаць, якога не хапае.

Ход гульні.

Ад імя гульнявога персанажа Васіля дзіцяці прапануюць назваць рэчы, якія ён бачыць на слайдзе, падумаць і адказаць, якую рэч гутнік забыў паставіць на паліцу. Актуалізацыя ведаў удзельнікаў майстар-класа па пытаннях далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай нацыянальнай культуры, вызначэнне форм, метадаў і сродкаў, якія можна выкарыстоўваць у аукацыйным працэссе па дадзеным накірунку, іх эфектыўнасці, асаблівасцях выкарыстання ў розных узротавых групах.

Дыдактычная гульня «Падрыхтуй заказ»

Дыдактычная задача: развіваць увагу, мысленне, практыкаваць у складанні ліку з адзінак, у колькасным лічэнні, замацоўваць уяўленні пра абрысы лічбаў, уменне выкарыстоўваць у маўленні словы, якія абазначаюць назвы прадметаў з гліны (гаршчок, кубак, міска, збан).

Гульнявыя правілы: назваць прадметы, адказаць, з чаго яны зроблены, вызначыць неабходную колькасць прадметаў.

Ход гульні.

Ад імя гульнявога персанажа Васіля дзіцяці паведамляюць, што ганчару заказалі вырабіць посуд, прапануюць назваць прадметы посуду на слайдзе і матэрыял, з якога яны зроблены. Далей прапануюць дапамагчы ганчару: паставіць на кожную паліцу столькі рэчаў, колькі напісана на лічбе. Дзіця называе лічбу і адлічвае неабходную колькасць прадметаў.

Работа ў мікрагрупах

Складанне алгарытма распрацоўкі інтэрактыўнай гульні ў праграме Microsoft PowerPоint. Для стварэння інтэрактыўнай дыдактычнай гульні ў дадзенай праграме педагог павінен:

1. Вызначыць тэму і дыдактычныя задачы.

2. Распрацаваць зразумелыя для дзяцей дашкольнага ўзросту правілы і займальны сюжэт гульні

3. Задаць гульнявую матывацыю (што будзем рабіць, для каго і для чаго).

4. Паказаць дашкольнікам спосаб выканання задання (як гэта рабіць).

5. Скласці канспект, дзе павінен апісаць алгарытм дзеянняў.

6. Падабраць матэрыял (сфармуляваць заданні, выбраць фон, малюнкі, аудыяфайлы і г.д.).

7. Стварыць макет прэзентацыі і напоўніць яго зместам.

8. Дадаць заданні або адказы, графіку, анімацыю, гукавыя эфекты.

9. Вызначыць і дадаць эфекты для вернага і нявернага выбараў.

https://disk.yandex.by/i/x5aJbsGiPYO2lQ

Практычная частка

Удзельнікі распрацоўваюць інтэрактыўную гульню ў праграме Microsoft PowerPоint.

Заключная частка

Рэфлексія «Вучэбная мішэнь»

Мэта: вызначэнне задаволеннасці ўдзельнікаў семінарам, фіксацыя атрыманых ведаў і практычных навыкаў.

Консультация "Этнокультурное воспитание  детей дошкольного возраста"

Подготовила: воспитатель Лукьянова О.В.

Культура любого народа формирует общечеловеческие ценности, такие как семья, родительская любовь, почитание старших, уважение традиций своего народа и сохранение их. Нужно прививать детям любовь, гордость за свою историю, свою отчизну. В учебной программе дошкольного образования предусмотрено ознакомление воспитанников с историей, культурой, бытом своего народа.

Дошкольный возраст – это сенситивный период приобретения ребёнком основ личностной культуры, соизмеримой с общечеловеческими духовными ценностями. Педагогически осмысленное приобщение детей дошкольного возраста к представлениям о родном крае, национальной культуре, включение народных традиций в процессе патриотического воспитания способствует к расширению знаний и представлений о родном крае, развитию национального самосознания, формирование чувства гордости за свою Родину. Воспитывать любовь к своей Родине нужно с раннего детства. В настоящее время много путей и способов, но нельзя забывать о том, что патриотизм формируется у каждого ребёнка индивидуально. Он связан с духовным миром человека, его личными переживаниями. И задача педагогов, родителей сделать так, чтобы эти переживания были яркими, незабываемыми. Начиная работу по патриотическому воспитанию, педагог сам должен знать природные, культурные, социальные, экономические особенности региона, где он живёт. Для того чтобы увлечь детей, педагогу самому нужно быть крайне увлеченным и компетентным в этой сфере.

Таким образом, обращение к отеческому наследию воспитывает уважение к земле, на которой живёт ребёнок, гордость за неё. Знание истории своего народа, поможет в дальнейшем с большим вниманием, уважением и интересом отнестись к истории и культуре других народов.

Чувство любви к Родине формируется постепенно, в процессе накопления знаний, вырастает из любви к близким, родному краю, интереса к доступным пониманию детей явлениям, общественной жизни, осознания причастности к судьбе Родины.

Этнокультурное воспитание детей дошкольного возраста - незаменимое средство эстетического, нравственного, патриотического воспитания дошкольников. Оно дает возможность ребенку позитивно относиться к природе, семье, родине, развивает такие духовные ценности, как бережное отношение к матери-земле, трудолюбие, уважение к старшим, милосердие и гостеприимство, чувство долга, память о предках, позволяет приобщать детей к духовной культуре своего народа, частью которой он является. Приобщение детей к истокам региональной культуры, развитие интереса к национальным традициям является очень актуальным вопросом современности. Национальная культура как проявление творчества народа близка по своей природе и творчеству ребёнка, именно поэтому она близка его восприятию, понятна ему. Формирование чувства собственного достоинства у ребенка, как представителя своего народа, невозможно без обращения к историческим корням и национальным истокам своего народа. И сегодня очень важно не упустить крупицы народной мудрости, народных традиций и обычаев; сохранить, преумножить и передать их будущим поколениям. Процесс этнокультурного воспитания начинается с раннего детства. Устное народное творчество, музыкальный фольклор, народное декоративно-прикладное искусство отражаются в содержании образования и воспитания детей уже с младших групп детского сада.

Дошкольный возраст — яркая, неповторимая страница в жизни каждого человека. Именно в этот период начинается процесс социализации, устанавливается связь ребенка с ведущими сферами бытия: миром людей, природы, предметным миром. Происходит приобщение к культуре, к общечеловеческим ценностям. Глубокий, духовный, творческий патриотизм надо прививать с раннего детства. Но подобно любому другому чувству патриотизм оберегается самостоятельно и переживается индивидуально. Он прямо связан с личной духовностью человека, глубиной. Поэтому, не будучи патриотом, сам, педагог не сможет и у ребенка пробудить чувство любви к Родине. Именно пробудить, а не навязать, так как в основе патриотизма лежит духовное самоопределение. Проблема воспитания подрастающего поколения во все времена была одной из самых важных и насущных проблем общества. Особую остроту эта проблема приобрела в наше время. Современная жизнь диктует необходимость возвращения к приоритетам любви к Отечеству. И этот процесс должен начинаться в дошкольном детстве. Родная культура должна стать неотъемлемой частью души ребенка, началом, порождающим личность. Исходя из этого, мы выбрали следующие приоритетные направления в своей работе.

Во-первых, ознакомление детей с предметами народного быта. Ведь они впервые пробуждают душу ребенка, воспитывают в нем чувство красоты, любознательность. И они должны быть национальными. Это поможет детям с самого раннего возраста понять, что они – часть великого белорусского народа.

Во-вторых, использование фольклора во всех его проявлениях (сказки, песенки, пословицы, поговорки, хороводы, загадки, считалки).

В-третьих, изучение детского календарного фольклора через участие ребят в календарно - обрядовых праздниках, подчинённые ритму природы, одухотворённые живой радость существования, проверенные древней логикой жизни, народные праздники - неиссякаемый источник не только традиций и обрядов, но и жизненного оптимизма, непосредственно связанного с трудом и различными сторонами общественной жизни человека во всей их целостности и многообразии.

В-четвертых, знакомство детей с народной декоративно росписью, которая пленяет душу гармонией и ритмом, позволяет увлечь их национальным изобразительным искусством.

Семінар-практыкум “Знаёмая незнаёмка або вывучаем мову разам”

Падрыхтавала: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кадукова В.У.

Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця асабістых маўленчых зносін педагогаў на беларускай мове, фарміраванне матывацыі да выкарыстання атрыманых ведаў у сваи дзейнасці.

Задачы: удасканаліць веды педагогаў аб мэтах, задачах, напрамках працы па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі; удасканаліць моўныя навыкі педагогаў, практыкаваць ў гаворцы на беларускай мове; спрыяць развіццю сучаснай камунікацыі ў групе; забяспечыць умовы для павышэння ўзроўня аналітычнай і рэфлексіўнай культуры педагогаў.

Матэрыялы і абсталяванне: лісты з надпісамі або выявамі абласцей Беларусі, канверты с заданнямі, лісты з надрукаванымі ўрыўкамі з вершаў, мальберт, куфэрак, выява кветкі з пялесткамі, мультымедыйная прэзентацыя для задання «Літаратурная хвілінка», мультымедыйная ўстаноўка.

Папярэдняя работа: кожны педагог рыхтуе невялікі расповед пра сваю малую Радзіму.

Ход мерапрыемства

Вядучы (В.): Прывітанне, паважаныя калегі.

Арганізацыйны этап.

Гульнявое практыкаванне «А ці ведаеце вы, што я сёння…».

Мэта: стварыць нязмушаную абстаноўку, разбурыць прымальныя стэрэатыпы прывітання, развіваць крэатыўнасць. Фарміраванне працоўных мікрагруп з дапамогай выбара рознакаляровых фішак

Сёння я прапаную вам стаць удзельнікамі семінара-практыкума «Знаёмая незнаёмка або вывучаем мову разам». Мы з вамі рэалізуем змест адукацыйнай вобласці «Развiцце маўлення i культура маўленчых зносiн» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. І не толькi выхаванцам, але i нам, дарослым, бывае цяжка выражаць свае думкі на роднай мове. Адна з прычын − адсутнасць моўнага асяроддзяі актыўнай моўнай практыкі. Таму сёння мы будзем размаўляць толькі па-беларуску.

Усе мы добра ведам, што першай мовай, якую чуюць дзеці, на якой вучацца размаўляць - гэта руская мова. Таму мы лічым, правільным і сваячасовым ранняе далучэнне дзяцей да беларускай мовы. Нельга вывучаць родную мову прымусова, яна павінна увайсці ў сэрца непрыкметна. 
Развіцце беларускага маўлення пачынаецца паэтапна, з паступовага ўвядзення беларускага слова ў розныя віды дзейнасці дзяцей.

Асноўны этап.

Заданне 1 “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”

Удасканаліць  веды педагогаў аб мэтах, задачах, зместу працы па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

1.Якая мэта працы па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”?

  • 1 малодшай групе
  • 2 малодшай групе
  • сярэдняй групе
  • старэйшай групе

                                /адказы педагогаў/                                        

2.Прааналізаваць змест працы па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, кампанет “Маўленчыя зносіны” і “Слоўнік” (што трэба развіваць і фарміраваць).

  • па групам.

                                /адказы педагогаў/    

Заданне 2 “Знаёмцеся − мая малая Радзіма”

У розных кутков залы вісяць надпісы абласцей Беларусі. Удзельнікі становяцца ля надпісу той вобласці, дзе яны нарадзіліся. Па чарзе распавядаюць пра знакамітых землякоў, славутыя мясціны. Тым, хто нарадзіўся не ў Беларусі, прапануецца першым выказаць свае думкі.

Заданне 3 “Апрані па-беларуску”

Перад вамі лісткі з контурамі чалавечых фігур.  (хлопчык і дзяўчынка, жанчына і мужчына, дзядуля і бабуля). Вам трэба ўзяць каляровыя алоўкі і за 5-6 хвілін “апрануць” гэтых людзей – намаляваць ім адзенне, абутак, упрыгожванні. Але не проста намаляваць, а падабраць як больш прадметаў-слоў, не падобных па вымаўленню на рускія. 

У нашай дашкольнай установе за шматгадовую працу ў гэтым накірунку склалася свая сістэма работы.

          Як вядома, задача метадычнай службы установы дашкольнай адукацыі – дапамагчы  педагогам авалодаць практычнымі прыёмамі, навучыць іх ўмела карыстацца разнастайнай літаратурай, пашырыць  цікавасць да роднай мовы, да твораў беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, выяўленчага мастацтва.

За аснову арганізацыі работы па развіццю беларускай мовы ў выхаванцаў намі выкарыстоўваюцца метадычныя і вучэбныя наглядныя дапаможнікі Н. С. Старжынскай.  

Заданне 4  “Слова ў канверце”

Некалькі ўдзельнікаў атрымліваюць канверты. У кожным − назва прадмета. Патрэбна апiсаць значэнне слова, не называючы яго, каб астатнiя адгадалі яго. Словы: абцас, каханне, цвiк, пацеркі, чараўнік, хваля, сумленне.

В. Бачу, трэба трошачкі адпачыць, зрабіць гульнявую паўзу “Падарунак”. Устаньце, калі ласка, і давайце зробім кола.

Усе вы ведаеце, што нядаўна было свята Старога Новага году. І для нашых блізкіх мы рыхтавалі падарункі. Мы таксама зараз збіром шмат падарункаў. Усе падарункі (беларускія словы-назоўнікі) будем збіраць у гэтую скрыню і на пэўную літару беларускага алфавіта (раздаю паперкі з літарамі). Пачнем?

Выкарыстанне беларускай мовы падчас рэжымных момантаў, ва ўсіх відах дзейнасці дзяцей не толькі актывізуе беларускую гутарковую мову, але і садзейнічае развіццю ў дзяцей гатоўнасці ўступаць у зносіны на роднай мове, выклікае цікавасць да такіх зносінаў, фарміруе станоўчыя адносіны да беларускай мовы.

Заданне 5 “Лiтаратурная хвiлiнка”

Удзельнікам прапануецца ўставіць нехапаючыя словы ў тэкст, растлумачыць іх значэнне.

На экране з’яўляецца правільны тэкст. Ен пальцамi ловiць у …(шклянцы) кампот, …(абрусам) ён выцер і шчокі і лоб. («Саўка за сталом» Э. Агняцвет) Як … (мары) белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць. У небе…(зоркі) ад марозу Пахаладзеўшыя дрыжаць («Зімой» М. Багдановіч) Даўганогі землямер Схапіу жабу за…(каўнер). («Бусел» В. Вітка) Розныя дзеці жывуць на планеце. Белыя, жоўтыя, чорныя дзеці. Розныя дзеці − …(аднолькавы) смех («Дзеці» А. Вольскі) Мне сягоння не барбі, не мішку − Падарылі цудоўную кніжку. На кожнай старонцы прыгожы… (малюнак). Дзякую шчыра за такі … (падарунак). («Любімы падарунак» Н. Галіноўская) Дабрыня бабулі грэе, Нібы сонейка цяпло. Мне з бабуляю ніколі …(Кепска), сумна не было («Бабуліна крынічка» Я. Жабко) З-пад куста чырванаперка. Не вылазіць, плача горка − Ой, згубіла я, сястрыцы, Каснічок і … (завушніцы). («Расплакалася» В.Зуенак)

Заданне 6 “Перакладчыкі”

На экране па чарзе з’яўляюцца малюнкі і подпісы да іх на рускай мове. Першы ўдзельнік называе слова па-беларуску, наступны складае сказ з дадзеным словам і г.д. па ланцужку. Калі хтосьці не спраўляецца, дапамагаюць іншыя.

Прапануюцца наступныя малюнкі: арбуз, тыква, клюква, игрушки, блюдце, журнал, открытка, забор.

Заданне 7 “Якое слова схавалася?”

Адшукаць па гарызанталі словы на беларускай мове. Растлумачыць іх сэнс.

утщвжакарункiбюжзэюътуп

пклобурштынтюзвьмнечуцй

iлгозхадзяубэздылсiбьхращлу

рэiяфцпошзэмюпаркальзкар

опкiвандроўкамтукгрдэвкям

мiнралучзуыцфшпалерыодх

тiкмсподакнегрсвюьiуткьбжз

В. I на прыканы хацелася б падзякаваць вам, калегi, за актыўны ўдзел у сённяшнім мерапрыемстве і пажадаць як мага часцей размаўляць на нашай такой прыгожай, роднай мове.

Рэфлексія «Любімае слова па-беларуску»

У кожнага з вас ёсць слова, якое гучыць на беларускай мове пяшчотна і ласкава. Прапаную вам на пялестках кветкi запісаць свае любімае слова і назваць яго.

ЛIТАРАТУРА

1.Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Нац. ін­-т адукацыі, 2012. – 408 с.

2.Дубініна, Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна. – Мінск: Новое знание, 2016. – 208 с.

3.Дубініна, Д.М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М. Дубініна, А.А. Страха, Д.У. Дубінін. – 2-е выд. – Мазыр: Белы Вецер, 2016. – 133 с.

4.Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. – Мінск: Аверсэв, 2020. – 413 с.

5.Карагод рухомых гульняў: для дзяцей 2 – 6 гадоў: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / В.С. Красюк, А.І. Шэндзерава. – Мінск: Жасскон, 2021. – 128 с.

6.Тлумачальны слоўнiк беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л .Капылоў [і інш.]; пад.рэд. І. Л. Капылова. – Мінск : БелЭН імя П. Броукі, 2016.

7. Струкава, С. М. Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (па творах беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі) / С. М. Струкава. – Мінск : Беларуская навука, 2007.

Консультация на тему: «Формирование национального самосознания у детей дошкольного возраста средствами  устного народного творчества»

          Перед нами, педагогами,  стоит сложная задача: раскрыть детям богатство и неповторимость родного края, его историю, помочь понять основные черты национального характера белорусов, почувствовать себя неотъемлемой частью нашей земли,  белорусского народа.

          Именно сейчас актуальна  проблема совершенствования образовательного процесса в учреждении образования по формированию национального самосознания средствами устного народного творчества, так как устное народное творчество является одним из наиболее эффективным средством  обучения русскоговорящих детей первоначальным навыкам понимания белорусского языка, приобщения  к национальной культуре и формирования национального самосознания.

С помощью игр, бесед, наблюдений можно выяснить уровень сформированности    белорусского развития речи у детей. Как правило,  этот уровень оказывается низким.  Главная причина -  недостаточность или отсутствие белорускоязычной  практики.  Дети имеют бедный словарный запас, их речь находится под мощным влиянием русского языка, они недостаточно знают белорусские народные традиции, игры и праздники.

Большинство родителей вообще не обращаются к белорусской народной культуре, не разговаривают на родном языке, не читают своим детям произведений белорусской детской литературы.

Повысить уровень сформированности национального самосознания детей дошкольного возраста средствами устного народного творчества  помогает хорошо налаженная система мероприятий через практико- ориентированные  методы с учетом основных направлений:

  • работа с педагогами;
  • работа с детьми;
  • взаимодействие с родителями.

Деятельность педагогического коллектива  направлена на  создание  комплекса условий: организационных, информационно-методических, кадровых, материально-технических, мотивоционно-психологических.

Можно выделить основные направления организации процесса по формированию национального самосознания средствами устного народного творчества:

  • приобщение детей к родному языку;
  • приобщение к общечеловеческим и национальным ценностям культуры, которые предусмотрены учебной программой дошкольного образования;

В содержание работы входит:

  • природоведческие знания природы родного края,  животный и растительный мир, представления о значении природы в жизни человека, природоохранной деятельности;
  • сведения о жизни белорусского народа, его истории, языке, культуре, традициях;
  • социальные сведения: знания о Республике Беларусь, ее столице, символах города и республики.

С помощью родителей можно организовать в старших группах мини-музей «Белорусская хатка».

Для организации грамотной работы с детьми, педагогу необходимо:

  • знать природные, социальные, культурные и экономические особенности родного края;
  • выбирать объекты, о которых следует рассказывать детям, учитывая возраст;
  • в соответствии с задачами учебной программы дошкольного образования выделить объём и содержание знаний, которыми желательно овладеть каждому воспитаннику;
  • создать в группе условия и организовать  познавательную деятельность детей по овладению доступным объёмом знаний, по формированию у них эмоционально положительного отношения к занятиям такого рода;
  • весь познавательный материал распределить таким образом, чтобы дети на протяжении всего года усваивали знания постепенно, в определенной системе;

В дошкольном  возрасте  у детей формируется интерес и потребность  в знаниях, а ведущим видом деятельности, является игра. Поэтому образовательный процесс по формированию национального самосознания детей дошкольного возраста должен носит игровой характер  и включает произведения устного народного творчества. Специально подобранные дидактические игры, беседы помогут педагогу выявить уровень сформированности  национального самосознания, речевого общения и речи в соответствии с учебной программой дошкольного образования.

Главной целью занятий или  других форм работы с детьми может являться:

  •  воспитание чувства гордости за свою Родину, народ, его язык, историю, культуру;
  • расширение и углубление знаний о Родине;
  • развитие интереса, потребности в обществоведческих знаниях;
  • формирование готовности проявить свои знания в деятельности.

Занятия в форме игровых поучительных ситуаций, которые «перевоплотят» детей в воспитателей, дадут возможность каждому ребенку больше раскрыться, активизировать речь, показать свои знания.

Форма путешествия, с использованием рюкзаков, биноклей, фотоаппаратов,  вдохновит  на отображении темы занятия в рисовании, лепке, аппликации, тем самым сделает деятельность интегрированной                                   («Путешествие с буслом  по родной Белоруссии», «Птицы поют, к Весне в гости приглашают»).

Мультимедийные презентации (« Пусть звуки природы на исчезают», «Ефросинья Полоцкая») сделают процесс ознакомления интересными более занимательным.

Можно использовать мультимидийную  презентацию: “Звуки родной природы”, “Белорусь - синеокая”  и др. это  сделает процесс ознакомления ещё бодее интересным и увлекательным.

Кроме специальных занятий, целесообразно проводить тематические вечера, викторины, совместные с родителями праздники, целевые прогулки, беседы.

Дети вместе с родителями могут сделать рукописные альбомы “Белорусские  народные загадки” с детскими рисунками, фотоальбом “Наш город”, выполнить творческие задания “Сложи рассказ про улицу, памятник”.

Все это даст возможность решать задачи развития  белорусской речи, раскрыть творческие возможности ребенка, сформировать интерес к народному творчеству, в игровой форме приобщить детей к национальной культуре.

Следует также вести работу с родителями. Формы и методы организации взаимодействия с родителями могут быть следующими: наглядные, словесные, коллективныеми индивидуальные.

Наглядные формы:

  • Оформление папок-передвижек на тему “Детский бел. фольклор”;  “Как наши предки гостей угощали”.
  • Оформление выставок литературы по теме;
  • Список литературы для чтения детям;

Словесные формы:

*консультации “Воспитываем маленького гражданина” и др.

*выступления на родительских собраниях;

Коллективные формы:

  • Проведение совместных мероприятий в “Семейной гостинной”;
  • “Празднуем Каляды вместе с родителями”;
  • *”Земля на ладони” (художественно-познавательная викторина для родителей и детей старшей группы);
  • “Ярмарка здоровья” (спортивно-фольклорный праздник с участием детей и родителей старшей группы);
  • Участие родителей в творческих конкурсах “Белорусь – моя родина”, “Родовое дерево”, “Белорусская национальная кухня”;

Совместные с родителями мероприятия обеспечят повышенное внимание родителей к использованию  средств устного народного творчества ( игр, песенок, загадок) в воспитании детей, помогут установить прочные  условия для  эффективного взаимодействия.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.