ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 22 февраля 2022 в 20:50
151 просмотр

Добрай традыцыяй стала ў нашай установе адукацыі правядзенне Дня роднай мовы. Вось і  ў гэтым годзе 21 лютага не стаў выключэннем. 

Дзеці з ахвотай і цікавасцю выконвалі творчае заданне “Маё любімае беларускае слова” (назвалі любімае слова на беларускай мове і  малявалі).

Лявоніха арганізавала для дзяцей гульню “Бабулін куфэрак – залацінкі роднай мовы” (выхаванцы называлі прадметы куфэрка на беларускай мове).

Мова  —  частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да спазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.