Беларусь мая – сінявокая

Дата: 12 июля 2021 в 08:25
149 просмотров

Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасці – гэта не толькі галоўнае дзяржаўнае свята, сімвал нацыянальнага гонару, але і даніна гераізму і мужнасці беларусаў.
Шанаваць і паважаць незалежнасць краіны, быць патрыётам, памятаць пра подзвігі нашых продкаў - з гэтай мэтай у дзіцячым садку адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь "Беларусь мая-сінявокая".
Дзецям расказалі аб вялікім подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Віктарына «Што ты ведаеш аб Беларусі» дазволіла прадэманстраваць дашкольнікам веды аб сімволіцы Беларусі, аб традыцыях беларусаў. Дзеці спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы аб сваёй Радзіме, малявалі малюнкі мелам на асфальце.
Арганізаванае мерапрыемства яшчэ раз паказала не толькі дзецям, але і дарослым, што дзень 3 ліпеня – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.